Запрашаем на аўтограф-сесію з аднымі з аўтараў размалёвак ад арнітолагаў – мастачкай Кацярынай Марціновіч і арнітолагам-аматарам Сяргеем Рэзавым.

На сустрэчы вы пазнаёміцеся з гэтым цудоўным выданнем, якое спадабаецца і дзецям, і дарослым, зможаце задаць аўтарам свае пытанні, паслухаць гісторыі пра стварэнне размалёвак і пра птушак, набыць і падпісаць свой камплект размалёвак.

Мерапрыемства прысвечана Дню аховы навакольнага асяроддзя.

Прыбытак ад размалёвак пойдзе на ахову прыроды Беларусі.

Чакаем усіх 4 чэрвеня а 18:00 у музеі Якуба Коласа па адрасе: Мінск, вул. Акадэмічная, 5.