У 2024 годзе нашы эксперты праманіторылі захаванасць 196 месцаў з чырванакніжнікамі ў Іванаўскім, Пінскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Столінскім, Шчучынскім і Гродзенскім раёнах.

Акрамя гэтага яны знайшлі новыя месцы, дзе жывуць ці растуць віды з Чырвонай кнігі і падрыхтавалі 143 пашпарты і ахоўныя абавязацельствы. Гэтая вялікая і важная папяровая праца, без якой такія месцы не захаваць.

Пачалася працэдура перадачы ўсіх дадзеных месцаў пад ахову.

Пачытаць, як нашы спецыялісты абследавалі прыродныя тэрыторыі, можна ў нашых сацсетках па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Нашы сацсеткі:

Дзякуем усім удзельнікам “Дзікага клуба”, чэмпіянатаў па фотабёрдынгу, пакупнікам кніг пра дзікую прыроду. Вынікі нашай працы – і ваша заслуга. Бо ўвесь прыбытак кампаніі ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.