EuroBirdwatch-2023: лічым птушак разам!

Колькі птушак праляціць над Беларуссю ў гэтыя выходныя? А колькі над Еўропай? Колькі схавалася ў кустах? Падлічым разам!

Мурмурацыя шпакоў. Фота Іны Шкурко, t.me/ptushkafota

Далучайся да міжнародных Восеньскіх дзён назіранняў за птушкамі – EuroBirdwatch-2023!

Галоўнае тут — не колькасць птушак, а далучэнне новых людзей да птушкавання. Знайдзі некалькі вольных гадзін на выходных, вазьмі з сабой сям’ю ці сяброў, суседзяў і паназірайце ў небе і навокал птушак.

Запісвай усіх, нават кавак (галок), гракоў (грачей) і вераб’ёў.

?Падлічы, колькі птушак кожнага віду назіралі і запішы свае назіранні.
?Дома спампуй форму Excel і перанясі ў гэтую табліцу свае вынікі.
?Дашлі файл на пошту birdingbelarus@gmail.com да 14.00 1 кастрычніка (нядзеля).
?Напішы, колькі чалавек назіралі разам з табой, якія рэдкасці вы адзначылі.

Восеньскія дні назірання за птушкамі ў Беларусі сёлета каардынуюць біялагічны факультэт БДУ і ТАА “Дзікая прырода”