Аб’яўляем фінальныя рэзультаты вясновага чэмпіянату па фотабёрдынгу.
???? 1 месца: каманда «НЕорнитологи»: Генадзь Ардзюк і Наталля Капорыкава – 86 відаў і 254 балы.
???? 2 месца: каманда «Хватай за хвост»: Іна Субоціна і Дзмітрый Гушча – 75 відаў і 225 балаў, скончылі ў 11.58.
???? 3 месца: каманда “Последняя карта в рукаве”: Алёна Ціхановіч і Ганна Мялік – 75 відаў і 225 балаў, скончылі ў 12.00.
Прызёраў чакаюць прыгожыя ўзнагароды з птушкай года.
Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх удзельнікаў.
Сябры, мы разумеем, што правілы недасканалыя, і хочам зрабіць судзейства максімальна празрыстым. Калі ласка, дасылайце свае прапановы па правілах чэмпіянатаў ужо зараз нам на пошту birdingbelarus@gmail.com.
На наступныя чэмпіянаты будуць новыя правілы, якія мы з вамі ўзгоднім. Прымаем прапановы на пошту ад усіх, але галасаваць па іх будуць толькі ўдзельнікі апошняга чэмпіянату па фотабёрдынгу.