Хочаш паслухаць салаўёў у кампаніі арнітолага? Прыходзь на салаўіны вечар у Мінску!

Салавей. Фота Паўла Аляксеева

У гэтую нядзелю, 19 траўня, пойдзем слухаць салаўёў і назіраць за дзікай прыродай. Падчас прагулкі арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі раскажа шмат цікавостак пра птушак. Ты зможаш задаць яму і свае пытанні.

Бяры з сабой бінокль і добры настрой. Будзем рады развіртуаліцца і правесці з табой час на прыродзе!

Каб трапіць на прагулку, далучайся да “Дзікага клуба”.

Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі.