Новая закрытая дзікая лекцыя пройдзе анлайн 22 сакавіка! Даведаемся аб тым, як мігруюць нашы птушкі.

Наш лектар – Павел Пінчук, арнітолаг, кіраўнік Тураўскай станцыі кальцавання, супрацоўнік нацпарку “Прыпяцкі”.

Павел амаль усё жыццё прапрацаваў на Палессі. Але даводзілася яму лётаць за кулікамі і кальцаваць іх і на Чорным моры, і на Азоўскім, і нават на Чукотцы.

  • Хто з нашых птушак лётае вышэй, чым Эверэст?
  • Куды ляціць большасць нашых птушак? (Спойлер – не на поўдзень)
  • Якія беларускія птушкі ляцяць зімаваць… на поўнач?
  • Які час для нашых пералётных птушак самы цяжкі?

Гэта толькі некалькі пытанняў, на якія адкажа Павел. А свае пытанні ты зможаш задаць у канцы лекцыі.

Чакаем цябе на лекцыі, будзе цікава! Каб трапіць на лекцыю, далучайся да “Дзікага клуба”.

Далучыўшыся да клуба, ты падтрымліваеш дзікую прыроду Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты.

Падрабязней аб тым, як мы дапамагаем захоўваць прыроду Беларусі, чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі у нашым Тэлеграм.